UltraВожык ў гасцях у “HvosT - БЛОГ”
Категория: Интернет, Мультимедиа, Разное
Tags: ultraвожык
Сёння скончылася прыняцце пытанняў на iнтэрнэт-канферэнцыю з гуртом UltraВожык. Хлопцы адказалi на нешматлiкiя пытаннi наведвальнікаў i на шматлiкiя мае пытаннi
Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існавання вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, праз якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. За ўсе гады існавання праекта, стваральнікі UltraВожыка ніколі не з’яўляліся на публіцы. Іх інтэрнэт-сайт, дзе можна спампаваць усе песні ды прачытаць правакацыйныя тэксты, занесены ў чорны спіс забароненых сайтаў і доступ да яго блакуецца ў беларускіх інтэрнэт-кафэ.
Песнi хлопцаў маюць вельмi высокi ўзровень i музыка iх можа зраўнiцца з лепшымi гуртамi Беларусi. «UltraВожык» незаслужна невядомая каманда, таму што яны павiнны знаходзiцца ў андеграундзе, працаваць па прынцыпу «інкогніта».
«Таму нашыя адказы на асабістыя пытаньні вам хутчэй за ўсё не здадуцца цікавымі. Мы з большым энтузіязмам размаўляем на іншыя тэмы,» - гавораць UltraВожыкi.
Далей вы можаце прачытаць адказы на пытаннi…
А чаму менавіта такая дзіўная і цікавая назва ў вас?
Вожык – таму што робім вострую музыку. UltraВожык - таму што вельмі вострую.
Як з’явiўся ваш гурт?
Ма рабілі разам музыку яшчэ да UltraВожыка. Але нашы палітычныя ідэі ў тую музыку ня вельмі ўкладаліся. Таму вырашылі зрабіць асобны праект.
Не думалi вы аб выхадзе на беларускую эстраду, т.е. прафесiйна займацца музыкай?
UltraВожык – не эстрадны праект. Нашая мэта – не забаўляць людзей, пляшучы на сцэне. Мы хочам праз музыку, словы ды гумар прымусіць слухача задумацца, абудзіць у ім пачуцьці, якіх так не хапае нашаму грамадству.
А на EuroVision не собираетесь?
Абавязкова! З песьняй “Вусаты дэмакрат”.
А как долго вы занимаетесь этим видом творчества? Каким путем вы добивались своей цели, трудно ли это было. И добились ли вы вообще той цели, которую ставили перед собой первоначально, или вы хотите какого-то более значимого результата?
Гэтае пытанне прызнанна гуртом лепшым i ў скорым часе яго аўтар атрымае прыз - прыгожы нумар ICQ # 28995555. Вiншуем!
UltraВожык заснаваны ў 2001 годзе. Вынікі нашай творчасьці вымяраць складана. Мы не прадаем дыскаў. Працуем ідэйна. Праз сваю творчасьць стараемся паўплываць на стан грамадства. Таму ня можам паказаць нейкай статыстыкі продажаў. Але ж мы бачым, што праз пяць гадоў UltraВожыка ўжо шмат хто ведае. Калі мы толькі з’явіліся, спампоўваць нашыя песьні на http://luka.rocks.it/ заходзіла па 5-10 чалавек на дзень. Сёньня – 100-150 на дзень. Мы атрымалі вялікую колькасьць лістоў падзякі і паддтрымкі. Мы бачым, што нашыя песьні любяць і слухаюць, а таксама што яны абуджаюць людзей. Яны нагадваюць людзям, што нельга заплюшчваць вочы на тое, хто мы, дзе мы, і што з намі зараз робяць. Складана? Не, толькі весела і цікава. Калі робіш нешта ад душы – яно заўсёды проста.
Якiя ў вас палiтычныя погляды, якому з кандыдатаў у прэзiдэнты сiмпатызiруеце.
Мы вельмі былі расчараваныя, калі кандыдатам ў прэзідэнты не зарэгістравалі сабачку Ібрагіма. Мы лічым, што гэта – дыскрымінацыя. Бо калі б ён ня быў сабакам (ды набраў 100 000 подпісаў), абавязкова зарэгістравалі б! А так будзем галасаваць за Лукашэнку. А то ж калі ён не пераможа, пра каго мы будзем песьні пісаць?
Атлантыда і Фабрыка сноў - частка новага альбому?
UltraВожык – некамерцыйны праект. Ўсё нашыя песьні мы бясплатна выкладаем на Інтэрнэт. Дыскаў ня прадаем, таму і альбомаў не плянуем.
Я не прафесiйны аматар музыкi i таму такое «дзяцiнскае» пытанне: колькi патрэбна аппаратуры для такго, каб лабаць як вы. Талент, канешне не ў залiк
Склад нашай студыі – даволі тыповы: мікшэр, кампрэсар, кампутар Р4, сінтэзатар, электрапіяніна, дзьве гітары (электра ды электраакустычная), два гітарныя узмацняльнікі Marshall, гітарны эфектсімулятар, 4 мікрафоны, перадузмацняльнік для мікрафонаў, два гукаманіторы, два TFT-маніторы, ну і там розныя адаптары ды навушнікі… Але асноўная частка творчасьці робіцца ў адмысловых кампутарных праграмах, якіх мы ўжываем каля дусіны. Колькі каштуе? Дык каб мы памяталі! Большасьць – не занадта дарагія рэчы (адносна). Прыкладам, кампрэсар мы з рук набылі за $200, мікрафонны ўзмацняльнік – за 150. Электрапіяніна было падаражэй – $800. Мы ўсё не пералічам за дзень… Але каб рабіць добрую музыку, насамрэч, можна абысьціся і адным добрым кампутарам з прафесійнай гукавой картай ды MIDI-клявіатурай. Шмат хто з электронных музыкаў гэтак і робіць.
Якая на ваш погляд ваша самая ўдалая песьня?
Пакуль што больш за іншыя творы людзей кранула Атлантыда. Але наш фаварыт – гэта старая, але дасюль невыдадзеная UltraВожыкам афрыканска-англамоўная песьня “Fly My Little Elephant”. Хочаце пачуць? Вось лінк: UltraVozhyk - Fly my little elephant.mp3.
Ці ня варта было б “Фабрыку сноў” троху ацяжарыць?
Мы зрабілі “Фабрыку сноў” так, як і хацелі. І засталіся задаволеныя.
Якое музло самi слухаеце, хто з беларускiх гуртоў падабаецца?
Слухаем рознае. Pink Floyd, Bomfunk MC’s, Mozart, Madonna… Зь беларускіх падабаецца Крама, J_Mors, Палац, N.R.M., Стары Ольса, Валік Грышко…
Як ставiцеся да 75% беларуская музыкi на радыё?
Як да дрэннага жарту. Тое, што там гучыць, беларускай музыкай назваць складана. А сапраўдная беларуская музыка зараз разам з UltraВожыкам у чорным сьпісе.
Якiя планы на будучыню?
Грандыёзныя! Мы плянуем стварыць новы від палітычнага шаржу на базе тэорыі неверагоднасьці, заснаванай калісьці пісьменьнікам Дугласам Адамсам. Хутка на нашым сайце з’явяцца першыя шаржы.
Дзякуй!
Оцените этот пост:
Я хочу поблагодарить группу UltraВожык за то, что она ответила на мои вопросы, а также сказать БОЛЬШОЕ СПАСИБО за номер ICQ, не ожидала, что получу его!